Уладзімір Някляеў выступіць у Варшаве
Адмысловыя госці:
Вядомы перакладчык з беларускай на польскую Чэслаў Сэнюх;
Старшыня польскага ПЭН-цэнтру, перакладчык Адам Паморскі;
Літаратар, дзеўка-паэт-неба Валярына Кустава;
таксама чакаюцца «белае віно і чырвонае – кожнаму сваё» (с)
Адмысловыя пункты праграмы:
- Уладзімір Някляеў прэзентуе сваю новую кнігу "Знакі прыпынку"
- Уладзімір Някляеў раскажа, хто стаў прататыпам акторкі Яблонскай з легендарнай паэмы «Паланэз», як ён вывучыў польскую мову і чаму год жыў у Польшчы, пачытае вершы пра «Лазенкі» і Мост Панятоўскага
- таксама ў праграме абмеркаванне, дыскусія і Вашы пытанні
- магчымасць набыць кнігі паэта, атрымаць гарачыя зімовыя аўтографы і парукацца з жывым класікам
- прыемныя нечаканкі для гасцей
17-га снежня. 19-я вечара. Аўторак. Беларускі Дом у Варшаве, Вейска, 13-3.