Уладзіміру Паўлаву — 80! Віншуем!

Віншуем і зычым моцнага здароўя, даўгалецця, усяго найлепшага спадару Уладзіміру і яго блізкім!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Паўлаў Уладзімір нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Аўтограф Уладзіміра Паўлава
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г.
Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»).