Уладзіславу Ахроменку — 50!

Уладзіслаў Ахроменка

Паважаны Уладзіслаў Ігаравіч! Віншуем Вас з юбілеем і зычым Вам і Вашым блізкім усяго найлепшага -- моцнага здароўя, дабрабыту, міру, спакою і гармоніі навокал, плённай творчасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Спадар Уладзіслаў нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984-89, клас Цвятаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.

Глядзіце таксама: Раман Уладзіслава Ахроменкі выйшаў у ЗША

Прэсавая служба СБП