Ульф Нільсан вучыў маленькіх беларусаў пісаць кніжкі і не баяцца
Сустрэча ў школе № 144
Ульф Нільсан – дзіцячы пісьменнік, аўтар кнігі “Найлепшы спявак у свеце”, якая нядаўна выйшла па-беларуску ў серыі СБП “Каляровы ровар”. Кніга расказвае пра тое, як хлопчык навучыўся не баяцца выступаць на сцэне. Ульф часта працуе са складанымі тэмамі ў сваіх кнігах, страх — адна з іх. Паразумецца з беларускімі чытачамі дапамагала аўтару перакладчыца кніжкі са шведскай Алеся Башарымава.
Сустрэчы, арганізаваныя Саюзам беларускіх пісьменнікаў, прайшлі другога і трэцяга кастрычніка ў 144-й школе у Соснах, Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы і ў Заслаўскай гімназіі. Іх мадэратарам выступіла вядомая беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла.
Ульф Нільсан, Алеся Башарымава, Алена Масла
Разам з Ульфам Нільсанам у Мінск прыехала прадстаўніца шведскага саюза пісьменнікаў Ан Вікстром. Дзеці і госці задавалі адно адному пытанні, гаварылі пра кніжкі, пра тое, як бавяць дзень малодшыя школьнікі ў Швецыі і Беларусі, і нават спявалі песні.
Беларускім чытачам Ульф расказаў пра тое, як працуюць пісьменнікі, і як можна самім зрабіцца пісьменнікам, склаўшы кніжку з малюнкамі.
Калі не вялікую кніжку, то маленькую...
... хаця б зусім-зусім маленькую.
- Каму тут восем гадоў?
- Хто хоча быць пісьменнікам?
На памяць пра сустрэчу ў Соснах Ульфу падарылі малюнкі з выставы паводле ягонай кнігі.
У Цэнтральнай бібліятэцы
У Заслаўскай гімназіі
Алеся Башарымава і Ульф Нільсан
Увечары трэцяга верасня ў памяшканні кнігарні “Галіяфы” прайшла сустрэча Ульфа Нільсана з беларускімі пісьменнікамі і перакладчыкамі, прысвечаная стану дзіцячай літаратуры ў Швецыі і Беларусі, яе ролі ў грамадстве, супрацы пісьменнікаў са школамі, а таксама складаным тэмам у літаратуры для дзяцей. З беларускага боку ўдзельнічалі Раіса Баравікова, Алеся Башарымава, Вольга Гапеева, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Алена Масла, Серж Мінскевіч, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Аксана Спрынчан. Мадэравала сустрэчу Юлія Цімафеева.
Алена Казлова для lit-bel.org