Навіны

Па ўсёй краіне спыняюцца наборы на спэцыяльнасьці, зьвязаныя зь беларускай мовай. У Магілёве больш ня будуць рыхтаваць пэдагогаў беларускай, а ў Менскім пэдагагічным закрытыя адразу 4 спэцыяльнасьці беларускай філялёгіі.

У Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце вялікая рэформа — зачыняюцца сем пэдагагічных спэцыяльнасьцяў. Дзіўным чынам атрымалася, што на чатырох зь іх рыхтавалі менавіта філёлягаў беларускай мовы. Пры гэтым набор на спэцыяльнасьці, па якіх рыхтуюцца выключна расейскамоўныя філёлягі, не скарочаны.

У прыватнасьці, у наступным годзе ў БДПУ вырашылі адмовіцца ад падрыхтоўкі пэдагогаў па спэцыяльнасьцях «Беларуская мова і літаратура», «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова», «Беларуская мова і літаратура. Ангельская мова», а таксама спэцыялістаў у беларускамоўнай журналістыцы. Акрамя гэтага, ва ўнівэрсытэце прыпыняюць навучаньне гісторыкаў-географаў.

Цяпер галоўны пэдагагічны ўнівэрсытэт краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі па двух спэцыяльнасьцях. Расейскай мове будуць навучаць на трох спэцыяльнасьцях, дзьве зь якіх зьвязаныя для прэстыжнасьці яшчэ і з кітайскай і італійскай мовамі.

Замест гісторыкаў і філёлягаў у БДПУ будуць рыхтаваць біёлягаў і лягапэдаў — менавіта такія спэцыяльнасьці адчыняцца ў 2012 годзе ва ўнівэрсытэце.

«Плян прыёму застаўся прыблізна на ўзроўні 2011 года», — заявіў Interfax.by адказны сакратар прыёмнай камісіі БДПУ Сяргей Якавенка. У 2012 годзе, паводле яго словаў, на дзённую форму навучаньня возьмуць каля 2630 чалавек (915 на бюджэт і 1715 платнае).

Магілёўскі ўнівэрсытэт таксама пазбаўляецца ад беларускай

Выпадак з БДПУ — не адзіны. Напрыклад, Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова нядаўна абвясьціў, што зьбіраецца адмовіцца ад прыёму студэнтаў на шэраг гуманітарных спэцыяльнасьцяў. У лік зачыненых трапіла і спэцыяльнасьць з профільнай беларускай мовай.

Як піша «Народная Воля», сёлета ня будзе прыёму студэнтаў на «беларускую і расейскую мовы», «гісторыю рэлігіязнаўства», «пачатковую адукацыю і выяўленчае мастацтва».

З рэкамэндацыі Мінадукацыі, магілёўскі ўнівэрсытэт таксама плянуе скараціць лік бюджэтных месцаў для эканамістаў, юрыстаў, журналістаў і настаўнікаў фізкультуры.

Беларускамоўныя філёлягі непатрэбныя?

Дык чаму ж тады ўнівэрсытэты адмаўляюцца ад набору на спэцыяльнасьці, зьвязаныя менавіта зь беларускай мовай?

Нядаўна Міністэрства адукацыі запатрабавала ад ВНУ скараціць набор на пэдагагічныя спэцыяльнасьці на 14%. Гэтым можна патлумачыць агульны трэнд на адмову ад прыёму будучых выкладчыкаў. Але аналіз папулярнасьці настаўніцкіх спэцыяльнасьцяў дае несуцяшальную карціну.

У тым самым пэдагагічным ўнівэрсытэце ўступная кампанія мінулага году на факультэце беларускай і расейскай філялёгіі скончылася фактычным правалам. Не знайшлося жадаючых вучыцца на пяці бясплатных месцах па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова» і чатырох чалавек на бюджэт для спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура. Расейская мова і літаратура». Дарэчы, менавіта ад набору на гэтыя спэцыяльнасьці сёлета адмаўляюцца ў БДПУ.

Ня лепей сытуацыя і ў іншых ВНУ краіны. Напрыклад, у Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце: там на спэцыяльнасьць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (ангельская)» філялягічнага факультэту ў 2011 ніводзін абітурыент так дакумэнты і не падаў. Вучыцца на выкладчыка ніхто не пажадаў, і 9 бюджэтных месцаў засталіся вольнымі. Верагодна, у 2012 годзе БрДУ таксама адмовіцца ад набору на гэту спэцыяльнасьць.

 

Алесь Bezuher,

generation.by
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------