«Упырхлікі» – лаўрэат Прэміі Гедройца 2016 пра(д)стаўляе!

На гэты раз лаўрэат самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды ў Беларусі схаваўся пад псэўданімам.

Макс Шчур Упырхлікі Андрусь Макатоўша

Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі.

Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні са спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш».

Поўны загаловак кнігі Макатоўшы выглядае вельмі інтрыгуюча: “Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісьветам»

Асобныя раздзелы кнігі друкаваліся ў часопісе «Архэ» у 2014 годзе (№10 (131)).

У поўным выглядзе яна з’явілася ў продажы толькі ў электроннай версіі на партале kniharnia.by

"Будзьма беларусамі"