Уроцлаў — Сусветная сталіца кнігі — 2016

Уроцлаў стане Сусветнай сталіцай кнігі ЮНЕСКА “ў сувязі з высокай якасцю і вялікай разнастайнасцю, якімі вылучаецца яго праграма”, а таксама “на знак асаблівай увагі, якая надаецца ўдзелу шырокіх мас, а таксама садзейнічанню выдавецкім, кнігагандлёвым галінам прамысловасці і бібліятэкам на рэгіянальным і міжнародным узроўнях”, заявіла гендырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава.

Горад, які носіць тытул Сусветнай сталіцы кнігі, выбіраюць тры арганізацыі —Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў, Міжнародная федэрацыя кнігагандляроў і Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстановаў. Тытул перадаецца 23 красавіка, у Сусветны дзень кнігі. У гэтым годзе такой сталіцай з’яўляецца Порт-Харкарт у Нігерыі, а ў 2015 годзе ёю стане горад Інчхон у Паўднёвай Карэі.

Уроцлаў у 2016 годзе будзе не толькі Сусветнай сталіцай кнігі, але і Еўрапейскай сталіцай культуры. “Гэты тытул напэўна ўзмоцніць літаратурную праграму, якую мы рыхтуем у рамках Еўрапейскай сталіцы культуры — 2016. Мы спадзяемся, што паміж нашымі мерапрыемствамі будзе сінергія”, — заявіў дырэктар аргкамітэту па падрыхтоўцы да ЕСК-2016 Кшыштаф Май.

prajdzisvet.org