Уручэнне прэміі "Дэбют" адбудзецца 21 сакавіка

Беларускі ПЭН-цэнтр і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашаюць 21 сакавіка ў галерэю "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) на цырымонію ўручэння прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, на якой будуць узнагароджаныя маладыя літаратары і перакладчыкі. Пачатак у 19.00.
У намінацыі “Паэзія” – Андрэй Адамовіч, Кацярына Макарэвіч, Наста Манцэвіч.
У намінацыі “Проза” – Андрэй Пакроўскі, Юлія Шарова, Ксенія Шталянкова.
У намінацыі “Пераклад” – Святлана Богуш, Павел Рааго, Ганна Янкута.
Цырымонія адбудзецца 21 сакавіка а 19:00 у галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны
Намінантаў павіншуюць Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч.
Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
Выступіць гурт “Рэха”.
Паводле арганізатараў