Уручэнне прэмій Адамовіча і Багушэвіча — 25 кастрычніка

Адамовіч, Багушэвіч, Шэрман

Пачатак мерапрыемства — а 19-й у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601, ст. метро “Плошча Якуба Коласа”).

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Прэмія адзначае найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Ганна Соўсь, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі і інш.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці чытачоў. Лаўрэаты мінулых гадоў — Лявон Баршчэўскі, Андрэй Катлярчук, Вольга Бабкова, Людміла Рублеўская, Дзмітрый Матвейчык, Анатоль Трафімчык і інш.

Паводле арганізатараў