Уручэнне прэміяў імя Адамовіча і Багушэвіча пройдзе 13 траўня

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і мас-медыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Уручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Паводле прэс-рэлізу