Усе тамы Васіля Быкава — цяпер на сайце СБП!
Да першых пяці тамоў, размешчаных на сайце пару дзён таму, цяпер дададзеныя з шостага па першую кнігу дзясятага -- усе астатнія, апублікаваныя на цяперашні момант. Аповесці, раман, кінасцэнарыі, апавяданні, публіцыстыка і мемуарная проза -- усё вядомае нам са спадчыны Васіля Уладзіміравіча.
Габелен Святланы Бараноўскай
Нагадаем, што Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткаваны ў 2005 годзе ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пры ўдзеле Грамадзянскай ініцыятывы "Агульнанацыянальны рух Воля народа", расійскага выдавецтва "Время", пазней -- беларускага выдавецтва "Кнігазбор".
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг