Усевалад Сцебурака і Таццяна Беланогая выступілі ў Мінску
Сустрэча пачалася з прывітальнага слова загадчыцы бібліятэкі спадарыні Людмілы, якая шчыра ўзрадавалася сустрэчы з маладымі творцамі і вучнямі школ.
Усевалад і Таццяна выступалі на чарзе. Паэт чытаў вершы з новага зборніка “Бег па самаадчуванні”, са ранейшага зборніка “Крушня”. Усевалад у сваім выступленні закрануў тэму памяці продкаў і прачытаў верш “Дзяды”.
Таццяна прадставіла публіцы песні з альбома “Святло і цені”, які пабачыў свет дзякуючы БМА-груп і кампаніі “Будзьма беларусамі!” – “Там, за акіянам”, “Мама”. Сугучна поры года прагучала песня “Адзінота ў лістападзе”.
Усевалад прапанаваў слухачам задаваць пытанні. Спачатку вучні саромеліся, але потым пытанні гучалі адно за адным. Дзецям было цікава ўсё – ад біяграфічных падрабязнасцяў да планаў на будучыню.
Усе тыя, хто задаваў пытанні, атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
budzma.by