Усевалад Сцебурака на Радзіме расказаў усю праўду пра сваю новую кнігу
Дата публікацыі: 21.11.2013
3414
Усевалад Сцебурака
Слухачоў сабралася няшмат, але імпрэза адбылася паўнавартасная -- паэт адказваў на пытанні з залы, дэкламаваў свае творы, а таксама зладзіў аўтограф-сесію. Кожнаму, хто прыйшоў, аўтар асабіста падараваў сваю новую кнігу “Бег па самаадчуванні”.
Аматараў паэзіі цікавілі моўныя навыкі аўтара, адносіны паэта з прозай. На пытанне, чаму яго творы збольшага невялікія, Усевалад адказаў: “Па сваёй працы я шмат размаўляю. Таму, калі саджуся пісаць, хочацца, каб не было ўжо лішніх словаў. Калі бачу, што верш завершаны, лішняга не выціскаю з сябе”.
Вечарыну зладзіла краязнаўчае выданне “ВОЛАТ” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Паводле сайту vialejka.info
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"