Ушанавалі Максіма Багдановіча

У  нядзелю, 9 снежня, споўніўся 121 год з Дня народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Проста немагчыма пераацаніць усяго таго, што за дзевяць гадоў літаратурнай працы ажыццявіў гэты Творца. У 1907 годзе ў Вільні ён выдаў свой першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок”, які стаў узорам для пераймання для ўсіх наступнікаў айчыннай паэзіі.

А яшчэ ў творчую спадчыну паэта ўваходзяць шматлікія пераклады, літаратуразнаўчыя артыкулы, крытычныя агляды беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя, публікацыі па айчыннай гісторыі і культуралогіі.

Пакланіцца вялікаму Песняру зямлі беларускай да помніка паэту ля Опернага тэатра ў гэты дзень прыйшлі прадстаўнікі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў": старэйшына творчай арганізацыі Анатоль Вярцінскі, паэт Леанід Дранько-Майсюк і намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін.

Прэсавая служба СБП