Ускладанне кветак да магілы Міхася Стральцова

14 лютага на Чыжоўскіх могілках адбылося ўскладанне кветак да магілы класіка беларускай літаратуры, Лаўрэата дзяржаўнай прэмі імя Янкі Купалы Міхася Стальцова, якому ў гэты дзень споўнілася 75 гадоў.

Пакланіцца аўтару бліскучых літаратуразнаўчых эсэ, хрэстамацыйных апавяданняў і вершаў прыйшлі ягоныя сябры, паплечнікі па літаратуры, кіраўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Над магілай выдатнага майстра слова  прагучалі  вершаваныя  радкі з ягонай апошняй  прыжыццёвай кнігі "Мой свеце ясны". Сваімі ўспамінамі аб  старэйшым сябры падзяліліся паэты Уладзімір Някляеў і Леанід Дранько-Майсюк.

 

Ул. інф.