Ускладанне кветак на магіле Коласа

15 жніўня Літаратурны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх неабыякавых далучыцца да памінальнага мітынгу і ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу, што адбудуцца  а 15-й гадзіне на Вайсковых могілках сталіцы. Удзел у ім возьмуць нашчадкі Якуба Коласа, грамадскія дзеячы.

55 гадоў таму, 13 жніўня 1956 года, пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Якуб Колас. Аўтар шэдэўраў, педагог, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас.

nn.by