Ужо сёння! Шукайце «Кнігазбор» на фестывалі «Горад і кнігі»

Фестываль аб’яднае пад дахам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выдавецтвы і крамы, клубы і гурткі, хатнія тэатры, літаратурныя гульні ды інш.

На выставачнай пляцоўцы фестывалю будзе прадстаўленае і выдавецтва “Кнігазбор” з кнігамі серыі “БібліятэкаБацькаўшчыны”, “Кнігарня пісьменніка”, серыі дзіцячай літаратуры “Каляровы ровар”, а таксама адметнымі беларускімі паштоўкамі “Не маўчы па-беларуску”, чарговы наклад якіх літаральна днямі быў спецыяльна надрукаваны!

Урачыстае адкрыццё фестывалю пры падтрымцы гурта «S°unduk» адбудзецца 24 красавіка ў 14.00. У першы фестывальны дзень пляцоўкі фестывалю будуць працаваць да 21.00. 25 красавіка – з 10.00 да 18.00.

Адбудзецца фестываль “Горад і кнігі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116; уваход з боку рэстарацыі “Мегаполіс”).

Праграму фестывалю цалкам глядзіце ТУТ.

Суполкі фестывалю:
https://vk.com/gorod_i_knigi_2015
https://www.facebook.com/events/1560882950827129/

Даведкі: +375 25 975 30 28 / +375 29 772 13 91.

budzma.by