V Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Партнёры — Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.

ПРАГРАМА

11 лютага, чацвер:

 

Фестывальны пралог

Кнігарня “Логвінаў”(Ў бар), пр-т Незалежнасці, 37а

"Па шаўковым шляху ночы": творчы вечар Ёнатана Барга (Ізраіль).

З удзелам Андрэя Хадановіча і Паўла Касцюкевіча.

Пачатак у 19.00

 

12 лютага, пятніца:

 

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

17:30-19:30 Адкрыццё фестывалю

Ёнатан Барг (Ізраіль), Карліс Вердзіньш і Сямён Ханін (Латвія), Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Іван Штрпка (Славакія), Ала Мікалаенка і Алена Сцепаненка (Украіна), Раіса Баравікова, Вольга Гапеева, Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Барыс Пятровіч (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Прэзентацыя кнігі “Выбраных твораў” Міхася Стральцова, укладальнік Міхась Скобла.

19:30-20:00 – Šuma

20:00-21:30 “Забойны аддзел”: Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец (Украіна), Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Прэзентацыя кніг Богдана Задуры “Труны з Ікеі” і Андрэя Хадановіча “Цягнік Чыкага-Токіё”.

 

13 лютага, субота:

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30

12:00-13:30 – “Беларускі Калегіум” прадстаўляе: круглы стол “Сучасная літаратура: актуальнасць класікі”: Богдан Задура (Польшча), Люба Якімчук (Украіна), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч (Беларусь). Мадэратарка Ірына Дубянецкая.

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

15:00-16:00 “Пяць сталіцаў паэзіі”

Яўген Бясчасны і Уладзімір Глазаў (Брэст), Алесь Замкоўскі (Віцебск), Крысціна Бандурына, Ларыса Раманава і Наста Шакунова (Гомель), Анатоль Брусевіч і Святлана Куль (Горадня), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

16:00-16:40 – “Палеміка з аптымізмам. Сучасная славацкая паэзія”: прэзентацыя зборніка. Удзел бяруць Петэр Мілчак і Іван Штрпка (Славакія), а таксама перакладчыкі Павел Рааго і Святлана Рогач. Мадэратарка Святлана Богуш.

16:40-17:00 Музыка: “Nestary Band”: Юры Несцярэнка (вакал, гітара), Віктар Зайцаў (бас-гітара), Яўген Звераў (барабаны).

17:00-18:15Прэзентацыя “Кнігарні пісьменніка”, новага нумара і Бібліятэчкі часопіса “Дзеяслоў”: Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Наталля Русецкая, Сяргей Украінка. Мадэратар Алесь Пашкевіч.

18:15-18:30 Музыка: праект “Мірнае мора”: Юры Несцярэнка (гітара, вакал), Ірына Снапкова (вакал), Віктар Зайцаў (басіст), Яўген Звераў (барабаны).

18:30-19:30 Паэзія народаў “ПрайдзіСвету”: бенефіс перакладчыкаў.

Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Ганна Комар, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэзентацыя кнігі “І боль, і прыгажосць…: Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага”.

19:30-20:00 “Абрыкосы Данбасу”: Люба Якімчук (паэзія) – Марк Токар (кантрабас).

20:00-21:30 “Вялікае Княства Паэзіі”: міжнародны паэтычна-музычны джэм. Сямён Ханін (Латвія), Мар’юс Бурокас і Дайва Чапаўскайтэ (Літва), Хінемаана Бэйкер (Новая Зеландыя), Богдан Задура (Польшча), Аляксандр Ірванец і Ала Мікалаенка (Украіна), Сесілія Хансан (Швецыя), Алеся Башарымава, Сабіна Брыло, Ігар Кулікоў, Алег Мінкін, Усевалад Сцебурака, Віка Трэнас (Беларусь).

Музыка: Віктар Сямашка, TonqiXod.

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

 

14 лютага, нядзеля:

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30

12:00-13:30 “Ранішнік у Броўкі” — вершы для дзяцей: Раіса Баравікова, Вера Бурлак і Кастусь, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч. Мадэратар Анатоль Івашчанка.

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

14:30-15:30 Адкрытая лекцыя Ціхана Чарнякевіча “Чарнавікі Стральцова”.

15:30-16:20 “Розныя рэчы”: прэзентацыя дэбютных кніг. “Пункт адліку”: Мікіта Найдзёнаў, Таня Светашова. Кнігі Георгія Барташа, Алеся Плоткі, Анхелы Эспіносы. Мадэратарка Віка Трэнас.

16:30-17:30 літаратурны клуб GRAPHO/партал textura.by: Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Андрэй Фаміцкі. Мадэратарка Наста Кудасава.

17:30-18:00 Музыка: Арцём Сітнікаў

18:00-19:30 “Турбацыя мас”: Мар’юс Бурокас (Літва), Сяргей Бірукоў (Расія/Германія), Аляксандр Ірванец (Украіна), Сэсілія Хансан (Швецыя), Дар’я Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Віктар Лупасін, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі,Таня Скарынкіна (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

19:30-20:00 “Музыка ў паветры”: Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас), Антон Рудак (вершы).

20:00-22:00СЛЭМ. Зборная Беларусі – зборная Свету.

Пераможцы і ўдзельнікі паэтычнага батлу “Рухавік”.

Вядоўцы: Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.

УВАХОД НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ФЕСТЫВАЛЮ ВОЛЬНЫ

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"