ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ

7 снежня 2011 (серада) у Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мульцікультурны праект “ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ” (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.

 

Удзельнічаюць:

•             літаратуразнаўца, укладальнік выдання “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” Ціхан Чарнякевіч;

•             пісьменнікі, куратары і перакладчыкі 4-томнага выдання Чэслава Мілаша па-беларуску Андрэй Хадановіч і Марына Шода ;

•             аўтары і куратары праекта “Czeladnik czasu\Laiko pameistrys\Чаляднік часу” (Літва-Польшча-Беларусь) ;

•             прадстаўнікі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юлія Цімафеева і Уладзя Лянкевіч, літаратары і перакладчыкі Віталь Рыжкоў і Анка Упала;

•             рэжысёр і паэтэса Ганна Федарук, танцавальны дуэт “Алія Аціка”, тэатр вогненнай імправізацыі “Асмігурд”;

•             беларускамоўны trip-hop/downtempo гурт “B_SIDE".

Пры падтрымцы дызайн-студыі http://www.pix.by/ і сайта http://kurs.by/.

Наведнікам у падарунак – унікальны дыск да трохгоддзя прома-групы ВЮ!

Вядучыя Віка Трэнас і Юлія Новік.

Пачатак у 18.00.

Уваход па квітках у музей (3 000 бел. руб.)

vika-trenas.livejournal.com