– Андрэй Хадановіч праспяваў пераклады Качмарскага, а пасля агучыў свае ўласныя тэксты. Уладзімір Арлоў пачытаў свае вершы па-беларуску. Лявон Баршчэўскі выступіў з перакладамі на польскую мову. Я чытала толькі па-беларуску, бо ў мяне не было перакладаў.
У межах фестывалю адбылася выстава карцін беларускага мастака і музыкі Андруся Такінданга, фальклорная вечарына з удзелам гурта «Рэха», а берасцейскі тэатр «Крылы Халопа» паказаў спектакль «Чарнобыль».
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя