Вадзім Болбас выступіў у Рэчыцы

Курсы свайго сталага месца не маюць, таму для гэтага падыйшла цудоўна аформленая кавярня, дзе праходзяць розныя семінары і лекцыі, камерныя канцэрты. Курсы праводзіць філолаг Андрэй Мядзведзеў. Дапамагаў у імпрэзе праваабаронца Валеры Пуціцкі.

Госць прачытаў некалькі сваіх вершаў, празаічных навэл. А заадно і прэзентаваў сваю кніжку “Футбол з шайбай”.

У другой частцы свайго выступу Вадзім Болбас пазнаёміў гледачоў з перакладамі – творамі Канстанты Галчынскага (з польскай мовы) і Іосіфа Бродскага (з расейскай).

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП