Вадзім Жылко і Мікола Ільючык правялі творчую сустрэчу ў Лунінцы

Сустрэча пачалася з відэапрэзентацыі да Дня беларускага пісьменства, а потым госці распавялі пра старонкі літаратурнай і ўвогуле творчай гісторыі Лунінеччыны, згадалі імёны вядомых землякоў, прачыталі ўласныя творы, правялі віктарыну з прызамі і сувенірамі.

Мікола Ільючык

Дарэчы, у гэтым каледжы шмат гадоў існуюць разнастайныя калектывы мастацкай самадзейнасці, гурткі і секцыі. У прыватнасці, у бібліятэцы навучальнай установы дзейнічае літаратурны клуб “Натхненне” на чале з бібліятэкарам Верай Скіба, ладзяцца літаратурныя вечарыны, выдаюцца зборнікі твораў навучэнцаў і педагогаў.

У Лунінецкім політэхнічным каледжы не аднойчы выступалі вядомыя беларускія літаратары. Напрыклад, у 2008 годзе тут прайшлі Дні беларускай і шведскай літаратуры з удзелам Вольгі Іпатавай, Валянціна Акудовіча ды іншых творцаў.

Дзякуем Вадзіму Жылко за прадастаўленую інфармацыю

Прэсавая служба СБП