Валадзімер Даніленка: “Пісьменнік заўжды ў апазіцыі да ўлады”

У сустрэчы бралі ўдзел:  празаік, старшыня СБП Барыс Пятровіч, перакладнік з украінскай Валер Стралко, празаік Андрэй Федарэнка, паэт Анатоль Івашчанка і інш.

Валадзімер Даніленка. Фота Алены Казловай

Беларускаму чытачу спадар Валадзімер вядомы па нядаўняй публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” (№62). Спадар Валадзімер прывёз свежыя нумары “Украінскай літаратурнай газеты” (з перакладамі вершаў беларускіх паэтаў Эдуарда Акуліна, Андрэя Хадановіча, Аксаны Спрынчан і Міхася Скоблы), а таксама – “Літаратурнай Украіны” (з вялікім інтэрв’ю з Барысам Пятровічам).

У часе сустрэчы абмяркоўваліся шматлікія пытанні беларускага і ўкраінскага літаратурных працэсаў, планы далейшага супрацоўніцтва творчых саюзаў. Сярод іншага, спадару Даніленку было зададзена пытанне, ці ёсць цяпер ва Украіне спробы стварыць праўладны Саюз пісьменнікаў, на што літаратар цвёрда адказаў: “Украінскі пісьменнік заўжды ў апазіцыі да ўлады. Быў, ёсць і будзе. І мне было дзіўна пачуць, што ў Беларусі іншая сітуацыя”.

Ул. кар.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"