Валянціна Церашкова: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама
Дата публікацыі: 06.03.2012
1692

Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе.
Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.
"Мая мама родам з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, а тата — з‑пад Магілёва, — распавядае Церашкова. — Бацькі выехалі ў Цэнтральную Расію ў пачатку ХХ стагоддзя, бо дома не маглі пракарміцца.
Усе мае бабулі гаварылі па‑беларуску, спявалі беларускія песні. З мяне самой у Яраслаўлі пасмейваліся, калі замест "открой дверь" гаварыла "адчыні дзверы".
Валянціна Церашкова (злева), 1956 г.
З Юрыем Гагарыным.
Фота — itar-tass.com
euroradio.fm