Васіля Быкава ўспомнілі ў Мінску

Былі ўскладзеныя кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".

Уверсе: адказны сакратар часопіса "Дзеяслоў", паэт Анатоль Івашчанка; унізе, злева направа: Алесь Пашкевіч, Уладзімер Някляеў, Ірына Быкава

Уладзімер Някляеў і Ірына Быкава

Уверсе: Алесь Пашкевіч, Уладзімер Някляеў; унізе, злева направа: Анатоль Івашчанка, Сюзанна Паўкштэла, Алена Казлова, Алесь Пашкевіч 

Са словамі выступілі паэт, грамадскі дзеяч Уладзімер Някляеў, першы намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Пашкевіч. Ушанавалі памяць Васіля Уладзіміравіча прадстаўнікі Школы маладога пісьменніка пры СБП, журналісты.

Прадстаўнікі Школы маладога пісьменніка Павел Слізевіч, Крысціна Бандурына, Вераніка Ляўчук

Ірына Міхайлаўна Быкава

— Некаторыя з вас настолькі юныя, што, напэўна, не памятаюць Васіля Быкава і 2003 год, калі ён адышоў, — звярнулася да маладых людзей удава пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава. — Тым болей каштоўна, што сёння менавіта вашае пакаленне прысутнічае тут. Для Васіля вайна стала магістральная тэмай яго творчасці, гэта ўсеагульна вядома. Аднак найважнейшым для яго было пытанне выбару, калі прасцей сказаць — у штодзённым жыцці, калі больш складана — паміж Дабром і Ліхам. Асабліва актуальна гэта цяпер, так бы мовіць, у наш "бессаромны" час. Жадаю вам, каб ваш выбар быў правільны, каб годных дасягненняў было больш, чым памылак.

На завяршэнне Ірына Міхайлаўна шчыра падзякавала ўсім тым, хто чытае і памятае Васіля Быкава.

Тэкст і фота: ВТ, для lit-bel.org

Глядзіце таксама: Усе тамы Васіля Быкава -- цяпер на сайце СБП