Вечар «Сяргей Грахоўскі. Я ўсё спазнаў...» — 26 верасня
26 верасня
Жыццё паэта – знітаванае з жыццём і выпрабаваннямі Бацькаўшчыны на нялёгкіх, пакручастых шляхах нашай гісторыі. Двойчы кіданы ў пекла ГУЛАГу, Сяргей Грахоўскі, не гледзячы ні на што, застаўся беларусам, чалавекам і паэтам. Зона маўчання асабіста для паэта цягнулася больш трыццаці гадоў, бо свой першы верш ён напісаў у
Бібліятэка да імпрэзы падрыхтавала выстаўку «…Ад слова свеціцца жыццё». На творчым рахунку Сяргея Грахоўскага больш 60 кніг – лірыкі, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстыкі, нарысаў і ўспамінаў, мастацкіх перакладаў, твораў для дзяцей. На выстаўцы будут дэманстравацца і самыя першыя зборнікі «Дзень нараджэння» (1958), «Чаканне» (1960), «Голас сэрдца» (1962) і іншыя выданні. Асобным разделам прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці паэта.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўпершыню прадставіць экспазіцыю з фондаў музея і сямейнага архіва Грахоўскіх, якую складаюць фатаздымкі, рукапісы, асабістыя рэчы Сяргея Іванавіча Грахоўскага.
На сустрэчу запрошаны родныя Сяргея Грахоўскага, блізкія сябры, калегі па пяру, даследчыкі творчасці пісьменніка.
Паводле прэс-рэліза
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"