Вечар да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча прайшоў у Горках

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты акадэміі, удзельнікі народных літаратурных аб’яднанняў “Парнас”, “Роднае слова”, супрацоўнікі бібліятэкі.

Наталля Антановіч

Аб творчасці Уладзіміра Караткевіча, аб значэнні яго твораў гістарычнай тэматыкі ў станаўленні нашай нацыянальнай свядомасці расказала старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў Наталля Цімафееўна Антановіч.

Лідзія Мініч

Эмацыянальным і ўзрушаным было выступленне пісьменніцы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзіі Андрэеўны Мініч.

Ганна Гардзеева

На сустрэчу была запрошана і пляменніца пісьменніка Ганна Пятроўна Гардзеева — дачка Ксеніі Канстанцінаўны Шарснёвай, стрыечнай сястры Уладзіміра Караткевіча, якая жыве ў Горках. Ганна Пятроўна расказала аб сваіх дзіцячых сустрэчах са сваім знакамітым дзядзькам, аб яго прыездах у Горкі, пазнаёміла прысутных з фотаздымкамі і кнігамі з аўтографамі Уладзіміра Караткевіча, якія ён дасылаў і прывозіў сваім родным.

Удзельнікі клуба “Дэбют”

На сустрэчы гучалі вершы Уладзіміра Караткевіча і песні на яго вершы ў выкананні ўдзельнікаў клуба творчай моладзі “Дэбют”, які дзейнічае пры акадэмічнай бібліятэцы. Прысутныя праглядзелі відэафільм аб жыццёвым шляху літаратара.

Марыя Студнёва, фотаздымкі Аляксандра Храмко

Паводле www.horki.info/