Вечар да 170-годдзя з дня нараджэння Поля Верлена – 26 верасня

Поль Верлен

Максім Багдановіч вядомы ў гісторыі беларускай літаратуры не толькі як цудоўны паэт, выдатны апавядальнік, але і як добры перакладчык. Ён яшчэ ў пачатку свайго творчага шляху паставіў сабе за мэту надаць айчыннай паэзіі еўрапейскае гучанне.

Дзякуючы перастварэнням Максіма Багдановіча па-беларуску ўпершыню загучаў французскі паэт Поль Верлен, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў еўрапейскай сімвалістычнай плыні. Таму невыпадкова Літаратурны музей Максіма Багдановіча адзначае 170-гадовы юбілей гэтага сусветна вядомага творцы, які і па сённяшні дзень лічыцца адным з самых узорных паэтаў-сімвалістаў.

Усіх цікаўных чакаем на адмысловай вечарыне, падчас якой у наведвальнікаў будзе магчымасць не толькі пачуць вершы Поля Верлена ў перакладзе Максіма Багдановіча, але і даведацца пра асаблівасці перакладу французскай паэзіі на беларускую мову сучаснымі літаратарамі. Сярод запрошаных гасцей – Галіна Дубянецкая, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Хадановіч.

 

Дата і час: 26 верасня, 18.00

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(г. Минск, вул. М. Багдановіча, 7а).

Паводле прэс-рэліза