Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў Гродне
Дата публікацыі: 07.02.2018
16706
Якасная, таленавітая, шчырая беларуская мова гучала гэтым вечарам у рыфмах, акордах, разважаннях ды ўспамінах удзельнікаў імпрэзы. Сярод якіх былі:
- Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
- Аліна Паўлоўская, паэтка.
- Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
- Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
- Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
- Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
- Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
- Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
"Жывы, практычны курс беларускай літаратуры", - так акрэсліў фармат сустрэчы Анатоль Брусевіч.
"Творчасць - гэта сутворчасць чалавека і Бога. Яго прысутнасць і робіць паэзію паэзіяй", - выказаў думку Алесь Разанаў.