Вечар фельетонаў адбыўся ў Бабруйску
Анатоль Санаценка
Паслухаць смешныя гісторыі бабруйскага журналіста і пісьменніка прыйшлі каля 30 чалавек: сябры БАЖ, сябры «Бобруйского курьера», актывісты грамадскіх арганізацый, проста бабруйчане...
Прагучала дзесяць фельетонаў, выкананых артыстычна, у эстраднай манеры. Прычым кожнаму нумару папярэднічала адпаведнае музычнае афармленне.
Аўтар шмат жартаваў і акрамя фельетонаў. Сваю «перакваліфікацыю» ў сатырыка ён патлумачыў так:
— Падчас святкавання стагоддзя «Бабруйскага кур'ера» у мяне была прамова трохі ў гумарыстычным духу. Мне сказалі: ты прама як Жванецкі. Ну, я і вырашыў: прама – гэта не крыва, а праўда – гэта не крыўда. Вось так і «перакваліфікаваўся». На час ці назаўсёды – там будзе відаць...
Напрыканцы вечара прагучала песня на новы іранічны верш Анатоля Санаценкі.
Праграма сатырыка – скончылася, сатыра – працягваецца.
Фота Уладзіміра Шарнікава
"Бобруйский курьер"