Вечар літоўскай літаратуры ў Мінску (+ФОТА)

Злева направа: Андрэй Хадановіч, Альвідас Шляпікас, Сюзанна Паўкштэла

Рэдактар кнігі перакладаў "Бог дажджу" Ціхан Чарнякевіч

Кніга выйшла пры падтрымцы Інстытута літоўскай культуры, зладзілі вечарыну ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», Саюз пісьменнікаў Літвы, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны дом "ЛогвінаЎ". Мадэраваў сустрэчу Андрэй Хадановіч.

Альвідас Шляпікас

У межах вечарыны прайшлі паэтычныя і празаічныя чытанні на літоўскай і беларускай мовах. Пераклады сучаснай літоўскай літаратуры на беларускую мову здзейсненыя дзякуючы штогадовым перакладчыцкім пленэрам, якія праводзіліся Саюзам пісьменнікаў Літвы ў Літве і на Украіне.

Андрэй Хадановіч

Дайнюс Гінталас і Антон Рудак

Дайнюс Гінталас

Бірутэ Ёнушкайтэ і Валянціна Аксак

У літоўска-беларускіх творчых дуэтах выступілі паэт Дайнюс Гінталас і паэт, ягоны перакладчык Антон Рудак, пісьменніца Бірутэ Ёнушкайтэ і паэтка, перакладчыца прозы пані Бірутэ Валянціна Аксак.

БОЛЬШ ФОТА Ў НАШЫМ ФЭЙСБУКУ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"