Вечар памяці Давіда Сімановіча

Каб ушанаваць памяць творцы, яго вершы і тэксты, прысвечаныя яму, Віцебскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў разам з калектывам бібліятэкі Еўфрасінні Полацкай зладзілі імпрэзу, на якой прысутнічалі сябры СБП, сябры Давіда Рыгоравіча, прыхільнікі яго творчасці.

Уладзімір Папковіч дзеліцца ўспамінамі пра сяброўства з Давідам Сімановічам 

Кожны прыгадваў сваю сустрэчу з таленавітым майстрам слова, расказваў, пры якіх абставінах пазнаёміўся і як пасябраваў.

Выступае Сяргей Рублеўскі 

Сябра Д. Сімановіча, пісьменнік і публіцыст Сяргей Рублеўскі зазначыў, што ў Віцебска былі два сімвалы — Ратуша і Сімановіч. Апошняга не стала — і гораду не хапае.

Вершы чытае паэтка Наталля Салаўёва 

Акрамя чытання вершаў, была выказана прапанова ўвекавечыць памяць Давіда Сімановіча. Старшыня Віцебскага аддзяленя Саюза беларускіх пісьменнікаў Настасся Лазебная прапанавала ўсталяваць мемарыяльную дошку на фасадзе дома, у якім жыў паэт.

Галіна Сінякова чытае верш, прысвечаны Сімановічу 

Аркадзь Шульман гаварыў пра помнік Давіду Рыгоравічу. Ён выказаў меркаванне наконт таго, каб адна з бібліятэк горада насіла імя Давіда Сімановіча.

Бард Аляксандр Шыпікаў

Спявае Раіса Грыбовіч, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 

На вечары таксама гучалі песні на словы Давіда Рыгоравіча, якія выконвалі віцебскія барды.

 

Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП

Фота Настассі Лазебнай.