Вечар памяці Яўгеніі Янішчыц адбыўся ў Магілёве

Спадарыня Тамара, якая была вядучай мерапрыемства, распавяла пра жыццёвы шлях Яўгеніі Янішчыц і пра сваё асабістае знаёмства з ёй. Вершы Янішчыц чыталі ўдзельнікі “Святліцы” і артысты магілёўскага тэатра пад кіраўніцтвам Алы Кусковай.

Тамара Аўсяннікава

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў расказаў аб музычных асаблівасцях паэзіі Я. Янішчыц і прэзентаваў свой новы песенны зборнік “Якая я...” на вершы гэтай паэтэсы.

У выкананні Міколы і Алы Яцковых упершыню прагучала некалькі песень з гэтага зборніка.

Людміла Валадзько ўручае грамату Тамары Аўсяннікавай

У вечарыне ўзяла ўдзел старшыня Магілёўскага грамадскага аб’яднання “Рускае культурна-асветніцкае грамадства” Людміла Валадзько, якая ўручыла ганаровыя граматы гэтага аб’яднання клубу “Святліца” і абласной бібліятэцы за значны ўклад у справу прапаганды літаратуры.

Здымак на памяць

Супрацоўнікі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры абласной бібліятэкі падрыхтавалі электронную прэзентацыю па біяграфіі і творчасці Я. Янішчыц і аформілі адпаведную кніжную выставу.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП