Вечар памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій — 29 кастрычніка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 79 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто дзеячаў беларускай культуры, навукі, палітыкі, што дае падставу лічыць яго правадзейным Днём памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Падчас вечарыны адбудзецца паказ дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Суд над камунізмам. Пачатак”. Выступяць літаратары і даследчыкі культуры Беларусі Таццяна Бембель, Наталля Гардзіенка, Міхась Скобла.

У межах вечарыны выступяць барды Яўген Барышнікаў і Зміцер Бартосік.

Вядучы Усевалад Сцебурака.

Пачатак а 17:00. Уваход вольны.

У праграме магчымыя ўдакладненні.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"