Вечар памяці рэпрэсаваных пісьменнікаў

30 кастрычніка ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” праводзіць вечарыну памяці беларускіх пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-я гады ХХ ст.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 103 грамадскія, культурныя і палітычныя дзеячы Беларусі.  

Сярод іх паэты Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлій Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Васіль Сташэўскі, літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналісты Віктар Вайноў,  Павел Шастакоў …

Больш поўны спіс імёнаў гл. на сайце marakou.by

Усяго толькі за тры восеньскія месяцы 1937-га было рэпрэсавана больш за 500 грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі.

Вечар памяці пачнецца ў 18.30 у Галерэі  “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасці, 37А).

Удзел у ім возьмуць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Віктар Жыбуль, Мая Кляшторная, Ігар Кузняцоў, Леанід Маракоў, Анатоль Сідарэвіч.

Вядучы: Сяргей Законнікаў.

…Яны хацелі ўзвышэння Беларусі

На фота: Тодар Кляшторны, Мікола Нікановіч, Янка Туміловіч, Янка Бобрык, Алесь Звонак, Васіль Каваль

Прэсавая служба СБП