Вечар, прысвечаны 75-годдзю Рыгора Барадуліна, — 28 снежня
Дата публікацыі: 27.12.2010
3042

Да 75-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна 28 снежня пройдзе прэзентацыя дакументальнага фiльма Аляксандра Матафонава «Як па сухому…» ў Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii.
У вечарыне удзельнiчаюць: Дзяржаўны камерны хор Рэспублiкi Беларусь (мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор — Наталля Мiхайлава), хор касцёла Cв. Сымона i Cв. Алены «Голас душы» (кiраўнiкi — Таццяна Гажэўская, Алена Абрамовiч), Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Якаў Навуменка, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Валерый Анiсенка, салiст Белдзяржфiлармонii Канстанцiн Шараў (арган).
Вядзе вечарыну паэт Леанiд Дранько-Майсюк
Пачатак — 19:00.
Даведкi: (+375 17) 284-44-33, 284-32-02, (+375 17) 284-47-09