Вечарына ў Лунінцы да Сусветнага дня паэзіі
Вяла яе бібліятэкар Марына Якубовіч. Яе калега Аксана Максімчук нагадала старонкі жыцця і творчасці Крапівы, артыстычна прачытала ягоную байку “Дыпламаваны баран”.
Некалькі баек прачыталі або інсцэніравалі вучні СШ №1 г. Лунінца на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Наталляй Лазько. Юным чытальнікам і артыстам былі ўручаны сувеніры ад літаб’яднання “Касіяпея” пры мясцовай недзяржаўнай газеце “Інфарм-прагулка”.
Сябар СБП Вадзім Жылко, сябры “Касіяпеі” Лілія Віктарава і Аляксандр Хаўдзееў выступілі са сваімі вершамі, падзяліліся думкамі пра паэтычную творчасць і родную мову.
Уласн. інф.
Фота Вадзіма Жылко
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг