Вечарына ў Віцебску

У віцебскім “Еўрапейскім доме” 24 чэрвеня 2012 г. адбылася вечарына, прысвечаная выхаду ў  выдавецтве “Логвінаў” зборніка паэзіі і прозы “Пока цветет сирень” віцебскага літаратара Кастуся Севярынца.  Прысутныя паслухалі аповед аўтара аб жыцці і складаных сутарэннях сучаснасці, якія ператвараюцца ў паэтычныя вобразы.  Прагучалі вершы ў аўтарскім выкананні.


Кастусь Севярынец


Наведнікі

 

Аб сваіх пачуццях да творчасці К.Севярынца выказаліся кіраўнік “Еўрапейскага дому” Хрыстафор Жаляпаў, карэспандэнт газеты “Віцебскі кур’ер” Георгій Каржанеўскі, загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа Святлана Дашкевіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Папковіч.

Выступае Хрыстафор Жаляпаў


Георгі Каржанеўскі і аўтар кнігі


Уладзімір Папковіч


Мікола Яцкоў


У вечарыне таксама прыняў удзел старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які звярнуў увагу на песенныя асаблівасці паэзіі К.Севярынца і ў якасці прыклада выканаў некалькі сваіх песень на вершы гэтага аўтара. А затым падвёў своеасаблівую рысу вечарыне вось гэтымі сваімі радкамі:

                                                  У кожнага стагоддзя свой Кастусь,

                                                  Які адасць усё за Беларусь!

 

Ул. інф.