Вечарына Купалы і Коласа ў Магілёве

17 мая 2012 г. у Магілёўская абласной бібліятэцы адбылася імпрэза да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Была разгорнута кніжная выстава, прысвечаная жыццёвым шляхам народных паэтаў. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі аб галоўных жыццёвых падзеях Я.Купалы і Я.Коласа ў кантэксце гісторыі Беларусі.

У імпрэзе ўзяў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які распавёў аб удзеле Янкі Купалы ў Вайсковай камісіі 1919 г. і аб гісторыі з’яўлення купалаўскага песеннага цыкла “На вайсковыя матывы”. Быў прэзентаваны зборнік “На вайсковыя матывы. Песні на ваяцкі лад” з вершамі Я. Купалы, музыку да якіх напісаў М. Яцкоў.  У выкананні Міколы Якова і Алы Яцковай прагучалі тры песні з гэтага зборніка. Таксама М.Яцкоў перадаў у падарунак бібліятэцы некалькі новых кніг, выдадзеных руплівасцю С. Чыгрына і ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў.  У імпрэзе таксама ўзяла ўдзел пісьменніца Т. Аўсяннікава.

Удзельнікі імпрэзы.

 

СБП