Вечарына “Тарас Шаўчэнка, Леся Украінка: паэзія і лёс”

 2 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць літаратурную імпрэзу, прысвечаную 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі і 140-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі, класікаў украінскай літаратуры.

Даклады пра творчасць знакамітых майстроў слова прачытаюць Вячаслаў Рагойша і Васіль Жуковіч.

Падчас вечарыны чакаюцца выступы Міколы Аўрамчыка, Валерыя Стралко, Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава, Генрыха Далідовіча, Радзіма Гарэцкага, Сяргея Панізніка, Андрэя Хадановіча, Леаніда Дранько-Майсюка і іншых.

Весці імпрэзу будзе Аксана Спрынчан.

Пачатак святочнай вечарыны ў 17.00.

Адрас Музея гісторыі беларускай літаратуры: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Прэсавая служба СБП.