Вечарына да Дня роднай мовы — 21 лютага
У праграме мерапрыемства “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова!”:
-Сустрэча са старшынём Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Алегам Трусавым.
-Адкрыццё кніжнай выставы “Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса?...”. Выстава, падрыхтаваная Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечана 125-годдзю першай публікацыі знакамітай паэмы “Тарас на Парнасе”, якая яшчэ нядаўна лічылася ананімнай, твору жыццярадаснаму, камічнаму, сапраўднаму шэдэўру беларускай літаратуры ХІХ ст. На выставе будуць прадстаўлены публікацыі паэмы, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі, а гэта асобныя кніжныя выданні 1909 г.,
-Прэзентацыя цікавых фактаў з гісторыі стварэння паэмы і пошукаў яе аўтара, пазнавальная віктарына, чытанні паэмы і прызы.
-Выступленне дзіцячых вакальных калектываў Палаца дзяцей і моладзі “Арыён” г. Мінска.
Прэсавая служба СБП