Вечарына да Дня смеху

Настасся Лазебная і Уладзімір Папковіч

Пачалася імпрэза з віншавання сябра СБП, паэта, перакладчыка Уладзіміра Папковіча, які не так даўно адсвяткаваў Дзень народзінаў. Уладзімір Антонавіч першым пазнаёміў чытачоў са сваімі гумарыстычнымі творамі, як і расказаў смешныя жыццёвыя гісторыі. Заходзіліся ўсе ад смеху, калі выступалі Міхась Мірановіч, Станіслаў Сівалобаў, Фелікс Бейнер.

Паэт-парадыст Фелікс Бейнер павесяліў гледачоў сваімі пародыямі на вершы віцебскіх паэтаў

Старшыня Віцебскай абласной філіі СБП Настасся Лазебная правяла гумарыстычную віктарыну, пераможцу якой чакаў альманах “Ратуша”. Дарэчы, усе ахвотныя маглі таксама распавесці смешныя гісторыі, якія адбыліся з імі.

На першым шэрагу: пісьменніца, аўтарка празаічных твораў Вольга Маслюкова

Свае гісторыі чытае Міхась Мірановіч

Сатырычна-гумарыстычныя вершы Станіслава Сівалобава заўсёды ўспрымаюцца на “ўра“

Нягледзячы на тое, што вечарына працягвалася больш за паўтары гадзіны, людзі не хацелі разыходзіцца. А калі развітваліся, то выказвалі шчырую падзяку за свята гумару з пажаданнем на будучыя літаратурныя сустрэчы.

Уласная інфармацыя Віцебскай абласной філіі СБП

Фота Настассі Лазебнай і Вольгі Маслюковай