Вечарына да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча — 26 лістапада

У вечарыне возьмуць удзел: Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Анатоль Верабей, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Выступіць гурт «Нельга забыць».

У межах вечара адбудзецца прэзентацыя часопіса «Дзеяслоў» № 78 з публікацыяй раней не вядомых дзённікаў Уладзіміра Караткевіча.

Арганізатар — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Запрашаем! 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"