Вечарына да 100-годдзя "Вянка" Максіма Багдановіча — 31 кастрычніка

У 1913 годзе ў друкарні Марціна Кухты выйшла сціпла выдадзеная кніга – першы зборнік вершаў маладога дваццацідвухгадовага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

З’явіўшыся на свет, “Вянок” назаўсёды ўвайшоў у скарбніцу найвялікшых літаратурных дасягненняў. Сам зборнік на ўсе часы застанецца ўзорам мастацкай дасканаласці, гармоніі і цэласнасці. Нізкі вершаў “Вянка” раскрываюць крок па кроку ўнутраны свет паэта чыстай красы.

31 кастрычніка (чацвер) а 17 гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) пройдзе вечарына, прысвечаная стагоддзю адзінага прыжыццёвага зборніка паэзіі Максіма Багдановіча “Вянок”.

Для гасцей выступяць: Аксана Спрынчан, Навум Гальпяровіч, Галіна Дубянецкая, Алесь Гібок-Гібкоўскі, Леанід Казыра, Наталля Ісаева і многія іншыя выбітныя паэты, музыкі і даследчыкі творчасці Максіма Багдановіча.

Паводле прэс-рэліза

 

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"