Вечарына да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова прайшла ў Магілёве

Аркадзь Куляшоў. Малюнак Лявона Вольскага

Настаўніца беларускай літаратуры Ганна Бандарэнка распачала сустрэчу словамі пашаны да асобы Аркадзя Куляшова, які пакінуў яркі след на небасхіле беларускай паэзіі.

Даследчык творчасці А. Куляшова, літаратуразнаўца Яраслаў Клімуць зрабіў рэтраспектыву жыцця і творчасці паэта, звярнуўшы ўвагу на малавядомыя факты жыцця А. Куляшова.

 

Яраслаў Клімуць

Сяргей Украінка

Паэт Сяргей Украінка распавёў пра тое, які ўплыў зрабіла паэзія Куляшова на ягоную творчасць і прачытаў некалькі сваіх вершаў.

Мікола Яцкоў

Паэт і кампазітар-песеннік Мікола Яцкоў у сваім выступе зрабіў акцэнт на меладычную аснову вершаў Аркадзя Куляшова і выканаў тры свае песні на вершы паэта.

Гімназісты

Яраслаў Клімуць распавядае пра альманах "Брама"

Яраслаў Клімуць прэзентаваў прысутным альманах магілёўскіх літаратараў “Брама” і заклікаў вучняў рабіць спробы на літаратурным шляху, каб з цягам часу ўвайсці ў склад аўтараў гэтага альманаха і трымаць на высокім узроўні варункі літаратурнага жыцця Магілёўшчыны і Беларусі.

Мікола Яцкоў перадаў гімназістам свой падарунак — песеннік “Птушка залатая” на вершы Аркадзя Куляшова і аўдыядыск з гучаннем гэтых песень.

Злева направа: Таццяна Маслёнак, Сяргей Украінка, Яраслаў Клімуць, Ала Яцкова, Ганна Бандарэнка, Юрась Каласоўскі, Мікола Яцкоў.

Настаўнік беларускай мовы Юрась Каласоўскі падзякаваў гасцям за ўдзел у вечарыне і выказаў упэўненасць у тым, што планета Аркадзя Куляшова будзе і надалей дарыць цяпло нашай Айчыне і ўсім беларусам.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП