Вечарына па выніках фестываля аднаго верша

Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43” запрашае на вечарыну па выніках Фестываля аднаго верша, якая адбудзецца 12 студзеня 2012 г. у музеі Янкі Купалы а 19.00.

Даслаць свой верш на конкурс можна да 5 студзеня (сёння).


Для ўдзелу ў фестывалі неабходна даслаць ліст (з пазнакай “фэст”) на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru. Ліст мусіць змяшчаць:


1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;

2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;

3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнагатэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).


Сябры журы Фэста-2011:


1. Алесь Камоцкi, паэт, музыка

2. Андрэй Хадановіч, Беларускi ПЭН-цэнтр

3. Андрэй Васілеўскі, галоўны рэдактар часопіса “Новый мир” (РФ);

4. Вiктар Шнiп, “Мастацкая лiтаратура”

5. Вольга Базылёва-Клiмко, паэт, пераможца Фэста-2007 i 2008 гг.

6. Дзмітрый Строцаў, паэт, выдавец

7. Кірыл Кавальджы, інтэрнэт-часопіс “Пролог” (Фонд СЭІП) (РФ);

8. Людмiла Рублеўская, “Беларусь Сегодня”, “Лiтаратурны квартал”

9. Наталля Капа, “Нёман”

10. Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнавец

11. Сяргей Пукст, паэт, музыка

12. Юры Сапажкоў, “Нёман”

 

Паводле арганізатараў.