Вечарына паэзіі Тумаса Транстромера (ФОТА)
Дата публікацыі: 14.03.2012
2964

12 сакавіка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” аматары паэзіі мелі магчымасць пазнаёміцца з паэтычным набыткам нобелеўскага лаўрэата, шведскага паэта Тумаса Транстромера.
У Мінск на імпрэзу, прысвечаную сусветна вядомаму літаратару, прыехаў яго сябар, рэжысёр Лейф Ульсан, які не толькі расказаў пра самога Тумаса і ключы да разумення яго паэзіі, адказваючы на дасціпныя пытанні вядоўцы вечарыны Андрэя Хадановіча, але і зачытаў вершы сябра па-шведску.
Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі, Лейф Ульсан, Алесь Лукавенкаў

Лейф Ульсан і Алесь Лукавенкаў
Асабліва цікава выглядала парная праца Лейфа Ульсана і перакладчыка Транстромера на беларускую Лявона Баршчэўскага.

Лявон Баршчэўскі і Лейф Ульсан

Лейф Ульсан і Алеся Башарымава

Уладзімір Арлоў
Падчас імпрэзы таксама прагучалі вершы Тумаса Транстромера ў перакладах Алесі Башарымавай і Алеся Лукавенкава, а пісьменнік Уладзімір Арлоў апавёў пра свой візіт да нобелеўскага лаўрэата.