Вечарына памяці Уладзіміра Конана

29 чэрвеня 2012 г. у 18.30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца вечарына памяці выбітнага беларускага філосафа Уладзіміра Конана (1934-2011). Калегі, аднадумцы, сябры, землякі, сваякі У.Конана падзеляцца сваім бачаннем яго месца ў беларускай навуцы і культуры, успамінамі пра сумесную працу і сустрэчы з ім, выкажуць прапановы па ўшанаванні яго памяці і творчага набытку. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто ведаў У.Конана асабіста ці па яго кнігах, альбо хоча даведацца пра аднаго з найбуйнейшых даследчыкаў беларускай нацыянальнай культуры.