Вечарына памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася ў Магілёве
Вядучыя Ірына Цінякова і Святлана Міхальчук. Выступае Мікола Яцкоў
Бібліятэкары Ірына Цінякова і Святлана Міхальчук у суправаджэнні змястоўнай відэапрэзентацыі нагадалі прысутным аб тых гістарычных падзеях.
Пётр Лебядзінцаў. Ігар Сакалоўскі
Успамінамі пра былое падзяліліся ганаровыя госці мерапрыемства — удзельнікі афганскай вайны, падпалкоўнік запасу Пётр Серафімавіч Лебядзінцаў і маёр запасу Ігар Георгіевіч Сакалоўскі.
Фотаздымак на ўспамін
Старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў у сваім выступленні падкрэсліў, што памяць пра Афганістан знаходзіць сваё адлюстраванне ў творах розных жанраў, і выканаў некалькі сваіх песень на вершы ўдзельніка афганскіх падзей Уладзіміра Карпухіна.
Помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Магілёве
У бібліятэцы была разгорнута кніжная выстава адпаведнай тэматыкі.
Фотаздымкі Алы Яцковай і Святланы Міхальчук
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП