Вечарына прысвечаная Васілю Карпечанку адбылася ў Магілёве

18 снежня ў Магілёўскім гарадскім доме ветэранаў у межах Года кнігі адбылася вечарына, прысвечаная творчасці паэта-франтавіка Васіля Карпечанкі, імем якога нядаўна назвалі адну з новых магілёўскіх вуліц.

Васіль Васільевіч Карпечанка

Вучні мясцовай школы № 45 падрыхтавалі літаратурна-музычную праграму па творах паэта і расказалі пра яго жыццёвы шлях. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі прадставілі адпаведную кніжную выставу. У вечарыне прыняў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які распавёў пра сяброўства з Васілём Карпечанкам і пра творчае супрацоўніцтва з гэтым непаўторным чалавекам. У выкананні Міколы і Алы Яцковых прагучалі песні на вершы Васіля Карпечанкі.

Мікола і Ала Яцковы, Галіна Самуілаўна і Вольга Васільеўна Карпечанкі

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП